Талентавiтаму майстру рэзца i слова ...

«Иногда я после работы в мастерской иду туда, где собираются писатели. Я без них жить не могу. Это душевная потребность»

Заир Азгур "То, что помнится"

Выстава "Талентавiтаму майстру рэзца i слова ..." прысвечана 95-годдзю з дня нараджэння Народнога мастака СССР, Народнага БССР Заiра iсаакавiча Азгура.

Праз майстэрню скульптара "прайшлi" выдатныя дзеячы беларускай культуры 20 стагоддзя - паэты, пiсьменнiкi, кампазiтары, музыканты,артысты, мастакi, архiтэктары: Я.Колас, Я.Купала, З.Бядуля, Я.Глебаў, Я.Цiкоцкi, I.Балоцiн, Л.Александроўская, I.Ахрэмчык, Н.Воранаў, Я.Зайцаў, А.Глебаў, С.Селiханаў, I.Лангбард i многiя, многiя iншыя. Сучаснiкi ваяцеля, яго таварышы, сябры. i адначасова - яго мадэлi.

Асаблiва блiзкiм, родным для Азгура быў свет лiтаратуры. " Почти все из моих новых друзей, - успамiнал мастак у мемуарах "То, что помнится", - были сами творцами: слагали стихи, создавали романы, сочиняли драмы и комедии. Быть может, это и помогало нам находить общий язык. И им, и мне были не понаслышке знакомы труд и бессонные ночи - за письменнным столом или в мастерской... Обдумывание сюжета, поиски прототипа, определение формальных особенностей - все это одинаково свойственно и писателю, и труженннику изобразительного искусства..."

Азгур быў уважлiвым i чуткiм чытачом, ценителем точного поэтического слова и образа, взыскательным в своих суждениях о содержании и форме стихотворных и прозаических произведений. " Вялiкiм сябрам беларускай лiтаратуры" называў скульптара пiсьменнiк iлья Гурскi.

На даннай выставе прадстаўлены матэрыялы, у якiх отражена гiсторыя ўзаемаадносiн "маэстра - скульптара" з майстрамi лiтаратурнага слова, паэтамi i пiсьменнiкамi, аб якiх ен гаварыў - " они мне дороги ": архiўныя дакументы - пiсьма, вiншавальныя адрасы, фотаздымкi i кнiгi з дароўнымi надпiсамi iх аўтараў мастаку з бiблiятэчнага фонда збору музея - майстэрнi З.Азгура. Гэта зборнiкi твораў старэйшых беларускiх пiсьменнiкаў Якуба Коласа i Змiтрака Бядулi, знаемства з якiмi ў 1920 - е гады, па славах скульптара, сыграла адметную ролю ў выбары яго творчага пуцi; кнiгi " минских друзей", паэтаў i празаiкаў , "усилиями которых создавалась молодая советская литература" : К.Чорнага, А.Куляшова, Я.Скрыгана, П.Броўкi, П.Глебкi, А.Зарыцкага, А.Александровiча, А.Астрэйкi, Я.Брыля, М.Танка, П.Панчанка, У.Краўчанка.

Многiя з кнiг, якiя экспануюцца на выставе з]яўляюцца сення бiблiяграфiчнай рэдкасцю: " Верасьневыя ночы" К.Чорнага 1929 года, "Наблiжэнне" З.Бядулi 1935 года, " Нараджэнне чалавека" А.Александровiча 1931 года, "Хата рыбака" Я.Коласа 1949 года, "Крэмлеўскiя вершы" А.Астрэйкi 1945 года, "Зямля гудзе" У.Краўчанка 1945 года, "Медзi дождж" А.Куляшова 1932 года, "Янук Сялiба " М.Танка 1943 года выдання.

Данная экспазiцыя з]яўляецца першым этапам у ажыццяўленнi Мемарыяльным музеем З.Азгура працлеглага выставачнага праекта "Мастак i мадэль", у якiм будзе расказана аб адносiнах, якiя звязвалi скульптара з партрэтаванымi iм прадстаўнiкамi творчай iнтэлiгенцыi Беларусi, дзеячамi мастацтва i навукi, амаль пра кожнага з якiх Азгур мог сказаць - "Я знал его. Я дружил с ним."


Назад